Зяленскі папрасіў Захад перадаць Украіне знішчальнікі F-16

F-16 маглі б істотна ўмацаваць абарону Украіны / Reuters
F-16 маглі б істотна ўмацаваць абарону Украіны / Reuters

Уладзімір Зяленскі папрасіў Захад перадаць Украіне знішчальнікі F-16. Ён выступіў па відэасувязі перад удзельнікамі сустрэчы саюзнікаў Кіева на базе "Рамштайн" у Германіі. Таксама Зяленскі папрасіў паставіць ракеты большай далёкасці і танкі (і не гандлявацца наконт іх колькасці). Паводле слоў украінскага прэзідэнта, саюзнікі павінны паскорыцца, паколькі час — гэта саюзнік Расіі.

Раней пра гатоўнасць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 заявіў кіраўнік МЗС Нідэрландаў Вопке Хукстра

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін паабяцаў аказваць падтрымку Украіне "столькі, колькі спатрэбіцца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі