Зяць у Гарадоцкім раёне пагражаў застрэліць цешчу

Зяць у Гарадоцкім раёне пагражаў застрэліць цешчу

Крымінальную справу за пагрозу забойствам пачаў Следчы камітэт на жыхара адной з вёсак Гарадоцкага раёна, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама

Сварка ўзнікла паміж зяцем і цешчай, якія жывуць пад адным дахам. 25-гадовы мужчына для падтрымкі сваіх аргументаў вырашыў выкарыстаць пнеўматычную зброю. Ён дастаў пнеўматычны пісталет і прыгразіў выкарыстаць яго пры неабходнасці. 

Гэтыя дзеянні п'янага мужчыны сур'ёзна напалохалі цешчу. Яна напісала заяву ў міліцыю. 

Міліцыянты з Гарадоцкага РАУС правялі праверку, па выніках якой Следчы камітэт і пачаў крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі