Звольніўся намеснік Качанавай у Савеце Рэспублікі
![Валерый Бельскі ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/bielski-2702.jpg.webp?itok=goHu1F3t)
Валерый Бельскі / sb.by
Валерый Бельскі "па асабістых прычынах" звольніўся з пасады намесніка старшыні Савета Рэспублікі і ўвогуле датэрмінова перастаў быць чальцом СР з 21 лютага. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Зрэшты, на сваім месцы ён не даседзеў няшмат: новыя чальцы СР будуць названыя 1 сакавіка.
Да студзеня 2023-га Бельскі быў памочнікам Лукашэнкі па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы. У сакавіку таго ж года яго прызначылі ў Савет Рэспублікі, дзе Бельскі заняў пасаду намесніка Качанавай.
Дарэчы, і папярэднік Бельскага на гэтай пасадзе Леанід Заяц пратрымаўся таксама каля года (быў на яе прызначаны ў лютым 2022-га).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.