Вы тут

Звольненыя яшчэ два першыя намеснікі міністра — у МЗС і Мінюсце

Савет Міністраў прыняў кадравыя рашэнні​ / БелТА

Яшчэ два міністэрствы засталіся без першых намеснікаў міністра. У МЗС зняты з пасады Аляксандр Гур'янаў, у Міністэрстве юстыцыі — Сяргей Задзіран. Адпаведная пастанова Савета Міністраў апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым партале.

У абодвух выпадках чыноўнікі звольненыя "па пагадненні бакоў". Гур'янаў прапрацаваў на пасадзе намесніка міністра замежных спраў крыху больш за год. Ён быў прызначаны ў канцы жніўня 2020-га. Да гэтага чатыры гады ўзначальваў беларускую дыпмісію ў Італіі, а сістэме МЗС — з 90-х гадоў.

Аляксандр Гур'янаў / прэс-служба МЗС РБ

Сяргей Задзіран стаў першым намеснікам кіраўніка Мінюста ў 2016 годзе, а да гэтага працаваў на пасадзе намесніка міністра.

Сяргей Задзіран / pravo.by

Гэтай жа пастановай Алена Богдан вызваленая ад пасады першага намесніка міністра аховы здароўя. Але пра гэта стала вядома яшчэ на мінулым тыдні, калі Богдан была прызначаная кіраўніком Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.