Вы тут

Зубр з Белавежскай пушчы не чакаў, што зробіць з сабой такое

Зубр / vb.by

У Белавежскай пушчы зубр уцякаў ад супрацоўнікаў Нацыянальнага парка на трох нагах. Высветлілася, што правую пярэднюю нагу ён, відаць, падчас бегу заклаў за рог і не змог вызваліцца. Не маглі яму ў гэтай сітуацыі дапамагчы і людзі.

Зубру на выгляд 8-10 гадоў. Спецыялісты спадзяюцца, што ён здолее самастойна вызваліцца ад такога пакутлівага "палону". Падобны выпадак у пушчы быў зафіксаваны ў сярэдзіне 1980-х, калі маладому зубру спатрэбілася паўдня, каб перастаць скакаць на трох нагах, інфармуе npbp.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.