ЗША высылаюць 60 расійскіх дыпламатаў

ЗША высылаюць 60 расійскіх дыпламатаў

Злучаныя Штаты Амерыкі і шэраг еўрапейскіх краінаў абвясцілі пра высылку расійскіх дыпламатаў. Гэты крок робіцца на знак салідарнасці з Вялікабрытаніяй, дзе на пачатку сакавіка быў атручаны перабежчык з расійскага ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка. У атручванні падазраюць расійскія спецслужбы, якія выкарысталі нервова-паралітычнае рэчыва "Навічок". 

ЗША, як паведамляе ria.ru, вышлюць 60 расійскіх дыпламатаў — 48 супрацоўнікаў дыпламатычнай місіі і 12 супрацоўнікаў місіі ААН. Таксама будзе зачыненае расійскае генконсульства ў Сіэтле. 

Пра высылку расійскіх дыпламатаў заявіў шэраг еўрапейскіх краінаў. Па чатыры дыпламаты будуць высланыя з Францыі ды Польшчы, па тры — з Літвы і Чэхіі. Украіна высылае 13 дыпламатаў, Латвія - аднаго дыпламата і супрацоўніка "Аэрафлота".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі