Злучаныя Штаты вылучаюць для Украіны новы пакет ваеннай дапамогі на 2,2 мільярда долараў. Пра гэта заявіў прадстаўнік Пентагона брыгадны генерал ВПС ЗША Патрык Райдэр, перадаюць інфармагенцтвы.
Генерал расказаў пра ўзбраенні, якія ўвойдуць у гэты пакет: "Пакет уключае ў сябе супрацьтанкавыя ракеты Javelin, артылерыйскія боепрыпасы, а таксама звычайныя і дальнабойныя ракеты для HIMARS".