ЗША выкарыстоўваюць ШІ для аперацыі ў Іране

ШІ

ШІ

ЗША выкарыстоўваюць ШІ для аперацыі ў Іране, які распрацавала кампанія Anthropic. Ён называецца Claude.

Як піша The Wall Street Journal, Пентагон выкарыстоўваў ШІ-інструменты для ацэнкі разведінфармацыі, ідэнтыфікацыі цэляў і мадэлявання баявых сцэнароў.

Літаральна за дзень да пачатку аперацыі ў Іране Дональд Трамп забараніў дзяржаўным органам карыстацца распрацоўкамі Anthropic, а Пентагону даў пераходны перыяд у 6 месяцаў. Рашэнне было прынятае пасля таго як кіраўніцтва кампаніі адмовіла ўладам ЗША ў зняцці ўсіх абмежаванняў для выкарыстання іх ШІ-мадэляў у вайсковых мэтах.

Claude выкарыстоўвалі і ў планаванні аперацыі па выкраданню  Нікаласа Мадуры ў студзені.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.