ЗША разлічваюць, што Беларусь не закрые сваю амбасаду ў Вашынгтоне

Злучаныя Штаты не разлічваюць, што Беларусь "разарве адносіны і закрые амбасаду ў ЗША". Пра гэта заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Том Кейсі.

Аднак, паводле яго словаў, Беларусь, "як і любая іншая краіна, свабодная фармаваць свае дыпламатычныя адносіны з ЗША ці любой іншай краінай".

Прадстаўнік Дзярждэпартамента адзначыў, што для ЗША важна і неабходна пакінуць у Беларусі высокі ўзровень дыппрадстаўніцтва і працягнуць ціск з мэтай вызвалення Аляксандра Казуліна, а таксама "працу па іншых праваабарончых пытаннях".

Том Кейсі падкрэсліў гатоўнасць ЗША "захаваць амбасаду ў беларускай сталіцы на чале з добрым амбасадарам".

Нагадаем,17 сакавіка беларускія ўлады зноў "настойліва" рэкамендавалі скараціць колькасць супрацоўнікаў амерыканскай амбасады.Упершыню гэта было зроблена пасля таго, як 12 сакавіка з краіны з'ехала амбасадар ЗША Карэн Сцюарт.

БелаПАН