ЗША прададуць Украіне супрацьтанкавыя ракеты і ракетныя ўстаноўкі Javelin

ЗША прададуць Украіне супрацьтанкавыя ракеты і ракетныя ўстаноўкі Javelin

ЗША прададуць Украіне супрацьтанкавыя ракеты і ракетныя ўстаноўкі Javelin на 47 млн долараў. Дзярждэпартамент Злучаных Штатаў ухваліў гэты праект. У Вашынгтоне мяркуюць, што ўзбраенне дапаможа Кіеву “пабудаваць свой доўгатэрміновы патэнцыял абароны для абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці”. Пентагон падкрэслівае, што пастаўкі Javelin ва Украіну не паўплываюць на вайсковы баланс у рэгіёне.

Чакаецца, што Украіна атрымае 37 пускавых установак і 210 ракет. Амерыканскія спецыялісты правядуць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў.

Javelin — амерыканскі пераносны супрацьтанкавы ракетны комплекс. Ён прызначаны для знішчэння танкаў і бронетэхнікі, а таксама беспілотнікаў, верталётаў і самалётаў, якія заходзяць на пасадку. Адзін комплекс з камплектам з 6 ракет каштуе больш за мільён долараў. Украіна рабіла захады па набыцці Javelin з 2014 года, калі на Данбасе ішлі баявыя дзеянні з удзелам танкаў і бронетэхнікі. Падчас баёў у раёне Дэбальцава ў лютым 2015-га ўкраінскія вайскоўцы падбівалі танкі сепаратыстаў з састарэлай зброі. Мяркуецца, што з’яўленне ва ўкраінскіх Узброеных сілаў сучаснай амерыканскай зброі стане важным стрымліваючым фактарам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі