Зранку 1 ліпеня новых грошай у крамах яшчэ не будзе

Зранку 1 ліпеня новых грошай у крамах яшчэ не будзе

У крамах зранку 1 ліпеня новых грошай яшчэ не будзе. Пра гэта сёння заявіў намеснік міністра гандлю Эдвард Матуліс. Чыноўнік кажа, што новыя грошы ў крамах, хутчэй за ўсё, з'явяцца ўжо 2 ліпеня.

"Калі мы ранiцай пойдзем у крамы, нідзе новых грошай яшчэ не будзе. Думаю, што яны з'явяцца ў гандлёвай сетцы ўжо ў працэсе інкасацыі", — перадае БЕЛТА словы Матуліса.

Акрамя таго, намеснік міністра заявіў, што Мінгандлю чакае ад пакупнікоў інфармацыю аб праблемах у працы гандлю ва ўмовах дэнамінацыі. Па яго словах, міністэрства арганізуе гарачыя лініі. У прыватнасці, сам Матуліс будзе адказваць на пытанні грамадзян 2 ліпеня.

Таксама чыноўнік нагадаў пра незаконнасць абвестак у некаторых гандлёвых кропках, што банкаўскія карткі не будуць абслугоўваць да 4 ліпеня. Матуліс мяркуе, што ніякіх падставаў для гэтага няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі