“Зоркі” і мадэлі носяць адну сукенку Айплатава на ўсіх (фота)

Як прызнаўся Еўрарадыё Айплатаў, сукенка выстаўлялася на паказах больш за 20 разоў і ўнікальная сукенка не каштуе нават тысячы долараў. Знакамітая чырвоная сукенка ад Івана Айплатава ўжо два гады папулярная сярод нашых зорак: спявачка Паліна Смолава здымалася ў ёй у кліпе, жонка Аляксандра Глеба Насця Касянкова - у фотасесіі, дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярожнікава з’явілася ў ёй на “Аднакласніках” і яшчэ дзве юныя мадэлі з конкурсу “Міс Беларусь” апраналі яе ў час паказу. Як прызнаецца Еўрарадыё Іван Айплатаў, гэтая сукенка ўдзельнічала ў больш чым 20 паказах.

Еўрарадыё: Ваша сукенка настолькі папулярная сярод сярод “зорак”. Няўжо яна такая дарагая, што ў нікога не знайшлося грошай, каб яе купіць?
Іван Айплатаў: Вы думаеце, яна ў мяне адна? Не, канешне.
Еўрарадыё: А колькі?
Іван Айплатаў: Гэта камерцыйная тайна.
Еўрарадыё: Чаму яе апранаюць усе, каму хочацца? Няўжо тую ж Смолаву не чапляе, што такую ж самую сукенку носіць і Касянкова?
Іван Айплатаў: А хто яе носіць? У ёй з’явілася толькі Смолава, а астатняе выкарыстоўвалася толькі ў якасці здымак ці рэкламы. Зразумела, што яна ў мяне выкарыстоўвалася ў паказах як мінімум 20 разоў.
Еўрарадыё: Дык колькі яна каштуе?
Іван Айплатаў: Ніколькі яна не каштуе, бо не прадаецца зараз. У Беларусі вы яе дакладна не знойдзеце. Можаце пашукаць у Расіі.
Еўрарадыё: І ўсё ж такі, больш за адну тысячу долараў?
Іван Айплатаў: Не, канешне.

Па словах Айплатава, у яго яшчэ ёсць сукенкі, якія паспелі “засвяціцца” не адзін раз. Еўрарадыё прапануе паглядзець фота знакамітай чырвонай сукенкі на розных жанчынах.



Жонка Аляксандра Глеба Насця Касянкова



Дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярожнікава



Спявачка Паліна Смолава



Прэтэндэнтка на карону «Міс Беларусь»



Фіналістка «Міс Мінска-2007"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі