Зоркі беларускага спорту павіншавалі Дзмітрыя Рака з днём народзінаў

Зоркі беларускага спорту наведалі фрыйстайліста Дзмітрыя Рака, які праходзіць рэабілітацыю пасля цяжкай траўмы галавы.
Зараз ён знаходзіцца дома і неўзабаве паедзе ў Маскву для працягу лячэння. Рака наведалі баскетбаліст Ягор Мешчаракоў, чэмпіёнка Еўропы-2004 па тэквандо Алеся Чарняўская, гімнастка Любоў Чаркашына, фрыйсталістка Любоў Слівец, а таксама спявачка і тэлевядучая Анастасія Касянкова.

Яны павіншавалі Дзмітрыя з днём народзінаў (яму споўніўся 31 год) і перадалі яму 9 тысяч долараў, сабраных падчас акцыі «Спартсмены — Дзмітрыю Раку». У зборы грошай удзельнічалі таксама і студэнты Беларускага ўніверсітэта фізкультуры.

Нагадаем, далейшае аднаўленне здароўя Дзмітрыя Рака ў маскоўскім Лячэбна-рэабілітацыйным цэнтры аплаціў беларускі ўрад. Ён там прабудзе каля двух месяцаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі