Золатавалютныя рэзервы ў 2015, як у студзені крызіснага 2011 (інфаграфіка)

Перад крызісам 2011 года на працягу аднаго года зніжаліся ЗВР.

Перад сёлетнім крызісам рэзервы Нацбанка таксама зніжаліся, але не так моцна як у 2011 годзе. Цяпер рэзервы у Нацбанка такія ж, як былі у снежні 2011 года — 5 мільярдаў з нечым.

На графіку можна паглядзець, як змяніліся ЗВР на працягу 2011-2015 гадоў і прасачыць храналогію падзеяў на валютным рынку.

Як змянялася розніца паміж купляй і продажам валюты насельніцтвам?

Перад крызісам 2011 года народ пачаў набываць валюты нашмат больш, чым здаваць у банкі.

Першую палову 2010 года людзі здавалі больш, і сальда было са знакам "мінус". З чэрвеня сальда стала станоўчым — гэта значыць, што долараў пачалі набываць больш, чым здаваць. Але розніца была невялікая. З кастрычніка 2010 сальда рэзка пайшло ўверх. Народ пачаў маса скупляць валюту ў банках, пачаўся крызіс. Як гэта адбывалася, можна паглядзець на графіку.

Cальда куплі і продажу наяўнай валюты насельніцтвам у 2011 годзе

Як бачна на графіку пік скупкі валюты насельніцтвам прыйшоўся на сакавік-2011. У красавіку валюта знікла з абменнікаў і, вядома, сальда пайшло ўніз. Бо набыць валюту стала немагчыма.

У 2014 назіралася падобная сітуацыя з наяўнай валютай. Амаль увесь год валюту больш здавалі. Але у лістападзе і снежні попыт павялічыўся, і сальда стала станоўчым. Попыт на валюту стаў рэкордным за год у снежні.

Цікавая адметнасць 2014 года — шмат валюты беларусы набывалі па… безнаяўным разліку. 
То бок, пераводзячы з рублёвага рахунку на валютны. За год насельніцтва набыло такім чынам амаль на 1,4 мільярды долараў больш, чым прадало. Але самы пік таксама прыйшоўся на снежань.

Сальда куплі і продажу наяўнай і безнаяўнай валюты насельніцтвам у 2014 годзе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі