У Беларусі змяняюцца правілы абмену валюты

Новаўвядзенне ад Нацбанка (ілюстрацыйнае фота)

Новаўвядзенне ад Нацбанка (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Беларусі змяняюцца правілы абмену валюты. Апублікаваная змененая інструкцыя Нацбанка аб правядзенні валютна-абменных аперацый. З яе вынікае, што банкам дазволілі не прымаць у фізічных асоб для абмену некаторую наяўную валюту ("попыт на якую з'яўляецца нязначным"). Гэта можа быць ганконгскі долар, румынскі лей, алжырскі дынар ці венгерскі форынт.

Дакумент дазваляе пазначаць курс валюты на спецыяльным электронным табло (гэта робіцца і цяпер). Аднак прадастаўленне рознай інфармацыі аб курсах на табло і інфармацыйных стэндах у абменным пункце абноўленай інструкцыяй не дапускаецца.

Банкі могуць абменьваць валюту праз мабільныя дадаткі. Але яны павінны папярэджваць кліентаў, якім будзе курс. Кліенты могуць патрабаваць адмены валютна-абменнай аперацыі, калі адбыўся тэхнічны збой у працы плацёжна-разліковага тэрмінала.

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць у канцы кастрычніка 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі