Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 6,9 млрд долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі перавысілі 6,9 млрд долараў

Па стане на 1 верасня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня, па папярэдніх звестках, склалі 6 993,6 млн долараў ЗША ў эквіваленце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка

За жнівень золатавалютныя рэзервы выраслі на 328,8 млн долараў ЗША (на 4,9%). У ліпені ЗВР выраслі на 103,8 млн долараў ЗША (на 1,6%). Агулам за студзень-жнівень рэзервы выраслі на 2 066,4 млн долараў ЗША (42%).

Як паведамляе Нацбанк, росту ЗВР спрыялі паступленні замежнай валюты ў бюджэт ад экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, ад продажу Нацбанкам аблігацый у замежнай валюце. Станоўчы ўплыў аказалі таксама павелічэнне аб'ёму сродкаў у замежнай валюце на карэспандэнцкіх рахунках банкаў у Нацыянальным банку, павелічэнне кошту манетарнага золата, а таксама купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

У жніўні ўрад і Нацбанк выплацілі знешнія і ўнутраныя пазыкі на суму каля 135 млн долараў ЗША.

У 2016 годзе ЗВР Беларусі ў падліках МВФ павялічыліся на 751 млн долараў ЗША (на 18%) — да 4 927,2 млн долараў ЗША (у эквіваленце). Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі ў 2017 годзе ЗВР мусяць вырасці не менш чым на 500 млн долараў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі