Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 траўня перавысілі 7 млрд долараў ЗША

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 траўня перавысілі 7 млрд долараў ЗША

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 траўня 2018 года склалі 7 038,1 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У сакавіку золата-валютныя рэзервы (ЗВР) знізіліся на 98,8 мільёна долараў ЗША (1,4%). Затое ў красавіку яны выраслі на 43,5 мільёна долараў ЗША (на 0,6%).

Міжнародныя рэзервовыя актывы павысіліся ў красавіку дзякуючы таму, што Нацбанк купляў валюту на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Таксама гэтаму спрыялі продаж аблігацый у замежнай валюце на ўнутраным рынку і паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Урад і Нацбанк у красавіку выплацілі знешнія і ўнутраныя пазыкі ў замежнай валюце на суму каля 332 мільёнаў долараў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі