Вы тут

Знятая блакіроўка сайта "Нашай нівы", якая працягвалася амаль тры месяцы

Для чытачоў будуць даступныя абодва адрасы — nashaniva.by і nn.by

Знятая блакіроўка сайта "Нашай нівы", якая працягвалася амаль тры месяцы. Месяц таму рэдакцыя адправіла ў Мінінфарм заяву з просьбай аб разблакіроўцы. Адказ прыйшоў 23 лістапада. "У сувязі з ліквідацыяй парушэння заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, якое стала падставай для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступа да інтэрнэт-рэсурса загадваю аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурса NN.by", — гэта рашэнне міністэрства.

Для чытачоў будуць даступныя абодва адрасы — nashaniva.by і nn.by. На найбліжэйшы час уключаецца пераадрасацыя, паведамляе рэдакцыя.

Іншыя сайты, у тым ліку і Еўрарадыё, працягваюць заставацца пад блакіроўкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.