Знойдзеныя негатывы эталоннай “Пагоні”

Грамадская ініцыятыва таксама атрымала арыгіналы негатываў, першыя фотаздымкі і дакументы, з якіх у 1991-м годзе друкаваліся і тыражаваліся дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, а таксама першыя акты аб прыняцці сцяга і герба.


Негатывы захаваліся ў архіве старшыні ТБМ Алега Трусава, які ў 1991-м быў дэпутатам Вярхоўнага Савету і старшынёй спецыяльнай камiсiі пры Прэзідыюме Вярхоўнага Савету па распрацоўцы дзяржаўнай сімволiкi, атрыбутыкi i адпаведных дакументаў.



Гэта негатывы фотаздымкаў з зацверджаных эталонаў герба “Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга, якія былі распрацаваныя пасля прыняцця 19 верасня 1991-га года законаў “Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь” і “Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь”.



Фотаздымкі з гэтых і іншых негатываў захавала і перадала ў рэдакцыю “Арт Сядзібы” Аляўціна Вячорка, якая да 2002-га года была вядучым рэдактарам у выдавецтве “Беларусь”.


Гэтыя і іншыя дакументы выкарыстаюць для абгрунтавання гісторыка-культурнай каштоўнасці бел-чырвона-белага сцяга, каб уключыць яго ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Герб “Пагоня” быў уключаны ў гэты спіс у 2007 годзе. Падставай сталі матэрыялы асабістага архіву беларускага гісторыка і геральдыка Анатоля Цітова, паведамляе Радыё Свабода.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі