Знікла "Советская Белоруссия"

Знікла "Советская Белоруссия"

Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" перайменаваная ў "Выдавецкі дом "Беларусь сегодня". Як інфармуе БЕЛТА, адпаведнае распараджэнне падпісанае кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай. Газета не змяняла назву з 1937 года. У часы незалежнай Беларусі, калі галоўным рэдактарам стаў Павел Якубовіч, пачаў выкарыстоўвацца брэнд "СБ. Беларусь сегодня", пры гэтым ад "Советской Белоруссии" не адмаўляліся.

"Цяпер, відавочна, прыйшоў час, каб брэнд, да якога прызвычаіўся чытач, — "СБ. Беларусь сегодня" — стаў у тым ліку юрыдычным фактам", — кажа Дзмітрый Жук, кіраўнік выдавецкага дома. Ён абяцае, што рэдакцыйная палітыка і традыцыі будуць захаваныя.

Знікла "Советская Белоруссия"
Павел Якубовіч і Дзмітрый Жук. Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі