Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета павялічыўся на 847 мільёнаў долараў

Знешні дзярждоўг Беларусі сёлета павялічыўся на 847 мільёнаў долараў ці на 6,8%. На 1 жніўня ён дасягнуў $13,3 млрд, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў.

Адзначаецца, што на працягу студзеня-ліпеня 2016-га былі прыцягнутыя знешнія крэдыты на суму 1 млрд 303 млн 400 тысяч долараў ЗША. Найбольш ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — 800 млн долараў. На пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку бягучага года былі выдаткаваныя 525,8 млн долараў.

Што да дзяржаўнага доўгу Беларусі, то на 1 жніўня ён складаў 35,9 млрд рублёў. Ад пачатку 2016-га ён павялічыўся на 9,3% — на 3 млрд рублёў.