Знайшоўся кіраўнік ініцыятыўнай групы Віктара Цярэшчанкі

Знайшоўся кіраўнік ініцыятыўнай групы Віктара Цярэшчанкі

Знайшоўся кіраўнік ініцыятыўнай групы эканаміста Віктара Цярэшчанкі Алег Несцеркаў. Пра яго знікненне 10 верасня заявілі ў выбарчым штабе палітыка.

"Несцеркаў знайшоўся, я ўчора з ім размаўляў. З ім усё нармальна", — паведаміў агенцтву БелаПАН Сяргей Скрабец, які быў даверанай асобай Цярэшчанкі.

Паводле яго слоў, Несцеркаў не выходзіў на сувязь з паплечнікамі, бо ў яго быў зламаны тэлефон.

Пра знікненне Несцеркава і яго больш як тыднёвую адсутнасць 10 верасня паведаміў Віктар Цярэшчанка. Па яго словах, сувязі з Несцеркавым не было з 28 жніўня — дня, калі прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду быў шпіталізаваны пасля здарэння ў кавярні. Медыкі казалі, што ў Цярэшчанкі алергічны шок на выпіты маркоўны фрэш. Сам палітык упэўнены, што яго атруцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі