Знайшоўся багаж Азаранкі, яна згуляе за зборную Беларусі (фота)

Вікторыя Азаранка сёння згуляе за зборную Беларусі ў 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Федэрацый. Яе багаж, згублены па дарозе ў Будапешт, знайшлі, і яна яго ўжо атрымала. З-за гэтага здарэння Вікторыя прапусціла першы матч (“Я не ўдзельнічаю ў першым матчы толькі таму, што мой багаж згублены. У мяне няма ракетак і ўвогуле нічога..., — напісала яна ў твітары), у якім беларускія тэнісісткі гулялі з Грузіяй і перамаглі — 3:0.

Аляксандра Сасновіч выйграла ў Сафіі Шапатавай — 6:1, 4:6, 7:5, а Вольга Гаварцова — у Кацярыны Гаргадзэ — 6:1, 6:3. Беларускі дуэт Вера Лапко/Аляксандра Саснович выйграў у Аксаны Калашнікавай і Соф'і Шапатавай — 6:3, 6:4.

5 лютага беларускі згуляюць з балгаркамі, якія напярэдадні выйгралі ў зборнай Партугаліі — 3:0. Для таго, каб выйсці ў плэй-оф, нашай зборнай трэба заняць у сваёй групе першае месца.

Фота з твітара Вікторыі Азаранкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі