Знайшлі мёртвай жанчыну, падазраваную ў забойстве немаўляці ў 1993 годзе

Знайшлі мёртвай жанчыну, падазраваную ў забойстве немаўляці ў 1993 годзе

У Баранавічах знайшлі мёртвай жанчыну, падазраваную ў забойстве немаўляці ў 1993-м годзе, інфармуе сайт intex-press.by. Гэтую справу ўдалося раскрыць каля тыдня таму. 52-гадовую жыхарку Баранавічаў, маці дзіцяці, затрымалі. 26 гадоў таму яна нарадзіла хлопчыка. У згаданым доме жанчына была кватаранткай. Па факце забойства распачалі крымінальную справу.

Нядаўна жанчыну адпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання. А ўвечары 22 красавіка яе цела знайшлі ў тэхнічнай сажалцы. Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці не было. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Дарэчы, расследаванне справы аб забойстве немаўляці працягваецца. У далейшым астанкі перададуць сваякам для пахавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі