Знайшлі 5-гадовую дзяўчынку, якая знікла ў Смалявіцкім раёне

Знойдзеная 5-гадовая дзяўчынка, якая напярэдадні знікла ў Смалявіцкім раёне. Як паведамляла Еўрарадыё, яна згубілася ў раёне вёскі Пекалін. Пошукі пачаліся яшчэ ўначы, у іх удзельнічалі міліцыянеры, ратавальнікі, мясцовыя жыхары.

Высвятляецца, што да пошукаў далучыліся вайскоўцы, а таксама валанцёры з атрада "Анёл". Яны паведамляюць у сацыяльных сетках, што 5-гадовую Ангеліну знайшлі ў 4-5 кіламетрах ад дома. З пераахалоджваннем дзяўчынку шпіталізавалі. Адзначаецца, што яна ўвечары пасварылася з сястрой, пасля чаго "пайшла гуляць" і заблукала.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі