Змітра Дашкевіча на 2 гады пазбавілі правоў кіроўцы
![Змітра Дашкевіча на 2 гады пазбавілі правоў кіроўцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pravy-2601_1.jpg.webp?itok=29F_nweu)
Змітра Дашкевіча на 2 гады пазбавілі правоў кіроўцы. Пра гэта распавёў сам апазіцыянер, які ў панядзелак выйшаў на волю пасля адбыцця трох сутак адміністрацыйнага арышту. Пазбаўляючы правоў кіроўцы, Дашкевіча пакаралі за інцыдэнт у студзені, калі судовыя выканаўцы ў яго спрабавалі канфіскаваць аўтамабіль за нявыплачаныя штрафы за ўдзел у вулічных акцыях. Спрабуючы ўцякаючы ад эвакуатара, ён, нібыта, наехаў на нагу адной з прыставаў, у яе разбіўся мабільны тэлефон. Пазней жанчына напісала заяву ў ДАІ.