Вы тут

Змітра Дашкевіча асудзілі на 20 сутак арышту за варту каля Курапатаў

Зміцер Дашкевіч на маніторы падчас суда / facebook.com/nasta.dashkevich

26 красавіка суд Мінскага раёна разглядаў адміністрацыйныя справы затрыманых удзельнікаў Курапацкай варты (суддзі — Анжаліка Казлова і Антон Колабаў). Іх схапілі ў пятніцу каля рэстарана "Поедем поедим" (ён пабудаваны недалёка ад месца масавага пахавання ахвяр сталінскага рэжыму). Ганна Шапуцька была арыштаваная за "несанкцыянаванае пікетаванне" на 15 сутак, Кірыл Лойка — на 5 сутак.

Зміцер Дашкевіч запатрабаваў адваката. Але ў выніку яго асудзілі на 20 сутак арышту. Як піша жонка Змітра Наста Дашкевіч, "новы начальнік Мінскага РУУС Голікаў напісаў ліст старшыні  суда Мінскага райна з просьбай пакараць Змітра арыштам", бо ён лічыць, што "штрафы неэфектыўныя і такая катэгорыя грамадзян адчувае сябе беспакаранымі".

У судзе Дашкевіч заявіў, што "для палітычных стварылі паралельныя ўмовы: асобныя пад’ёмы, якія адрозніваюцца ад астатніх вязняў, праверкі ўночы (2 разы за ноч шыхтуюцца ў 23:00 і ў 3:00 ночы), адсутнасць матрасаў, зняважлівае стаўленне і адсутнасць перадач".

У студзені 2021-га Зміцер Дашкевіч ужо быў асуджаны на 15 сутак за Курапацкую варту. "Без усведамлення таго, што такое Курапаты, у нас няма будучыні", — казаў Дашкевіч у адным з інтэрв'ю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.