Зміцер Вайцюшкевіч: "Якія з нас рокеры! Вальсочкі..." (фотарэпартаж)

Увечары ў пятніцу ў малой зале КЗ “Мінск” прайшоў канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Спявак прадставіў некалькім сотням аматараў сваёй творчасці зборны канцэрт пад назвай “Лепшае за апошнія гады”. Усе канцэрты Вайцюшкевіча пераўтвараюцца ў невялікія спектаклі. Так атрымалася і на гэты раз.
Вынесеныя ў загаловак словы Зміцер Вайцюшкевіч сказаў пасля
таго, як запрасіў прысутных на свой будучы канцэрт-прэзентацыю новага
альбома, напісанага на вершы паэта Генадзя Бураўкіна. Паводле
Вайцюшкевіча, альбом зроблены у рокерскім стылі.

Фота аўтара