Злодзеі распілавалі шыльду, скрадзеную з брамы былога канцлагера Асвенцым

Польская паліцыя заявіла, што скрадзеная з брамы былога канцлагера Асвенцым шыльда з надпісам "Arbeit Macht Frei" ("Праца вызваляе") знойдзеная. Праўда, яна аказалася распілаванай, паведамляе Газета.ru са спасылкай на BBC. Па справе затрыманыя пяць чалавек.

Нагадаем, металічная шыльда была скрадзеная ў пятніцу. На месцы былога канцлагера цяпер дзейнічае музей.

Дарэчы, у суботу за шыльду ці інфармацыю пра яе была прызначаная ўзнагарода ў памеры больш за 100 тысяч злотых (34,5 тыс. долараў).




Фота — wyborcza.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі