Злавілі злодзеяў, якія спрабавалі вынесці са склада 15 тысяч дыетычных яек

15 тысяч дыетычных яек вынеслі злодзеі са склада "Гомельскай птушкафабрыкі" ў вёсцы Старыя Церашковічы.  Яны пагрузілі іх у два аўтамабілі і адвезлі на нелегальны склад. Там злодзеяў і затрымалі. Імі аказаліся супрацоўнікі аховы прадпрыемства.

У выніку яйкі былі вернутыя на птушкафабрыку, а праваахоўнікі цяпер разблытваюць створаную злодзеямі-ахоўнікамі схему рэалізацыі скрадзенай прадукцыі, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі