Злавілі злодзея, які летась абрабаваў ашчадную касу ў Барысаве

Затрыманы 27-гадовы жыхар Віцебска, які ў траўні мінулага года абрабаваў ашчадную касу філіяла «Беларусбанка» ў Барысаве.  Тады з сейфа зніклі 6700 долараў, 1000 еўра і 17 мільёнаў беларускіх рублёў. Раней мужчына ўжо быў асуджаны. Зараз яго затрымалі за здзяйсненне аналагічнага злачынства, пасля чаго «ўсплыў» і барысаўскі след.

Скрадзеных грошай праваахоўнікам ён пакуль не аддаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі