“Зігаванне” растоўскіх школьнікаў прызналі гульнёй у “пакажы, дзе сонца”

“Зігаванне” растоўскіх школьнікаў прызналі гульнёй у “пакажы, дзе сонца”

Групу школьнікаў з расійскага Растова-на-Доне, якія нібыта паказвалі рукамі нацысцкі знак вітання, прызналі невінаватымі ў распальванні варожасці. 22 красавіка, у гадавіну з дня народзінаў Адольфа Гітлера ў інтэрнэце з’явілася фота, дзе падлеткі стаяць групай і “зігуюць”. Інцыдэнтаў заняўся расійскі Следчы камітэт.

У афіцыйнай заяве па выніках даследчай праверкі праваахоўнікі сцвярджаюць, што ніякай акцыі ўшанавання памяці лідара нацыстаў не было. Група васьмікласнікаў патлумачыла, што іх сфатаграфавалі падчас гульні “Пакажы, дзе сонца”. Сэнс гульні ў тым, што любы чалавек з кампаніі павінен раптоўна крыкнуць: “Пакажы, дзе сонца”, а астатнія павінны хутка паказаць на сонца рукой.

У Следчым камітэце заяўляюць, што падлеткі не збіраліся распальваць варожасць або прыніжаць чалавечую годнасць, а таксама прапагандаваць нацысцкую сімволіку. Усе школьнікі, якія трапілі ў кадр, характарызуюцца станоўча і не маюць праблемаў з законам, перадае ria.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі