Жывы гук і непаўторная атмасфера ў кавярні Союз On Line будуць бясплатнымі

27 чэрвеня на летняй верандзе інтэрнэт-кавярні Союз On Line пройдзе першы канцэрт у межах праекту “Жывы Гук On Line” у новым фармаце.
Раней у кавярні выступалі N.R.M., Крамбамбуля, Нейра Дзюбель і GARADzKIJA.

Асаблівасць праекту ў тым, што выступы музыкаў транслююцца ў інтэрнэце і такім чынам аўдыторыя аўтаматычна павялічваецца.

Новы фармат заключаецца ў тым, што абноўлены праект будзе арыентаваны не на выступы вялікіх “зорак”, а на стварэнне ўнікальнай атмасферы. Прычым ствараць атмасферу будуць маладыя гурты.

Арганізатары не збіраюцца браць плату за ўваход – яны разлічваюць, што людзі будуць прыходзіць, піць піва, размаўляць і адкрываць для сябе новую музыку.

Для маладых гуртоў, якія жадаюць паўдзельнічаць у праекце будзе арганізаваны кастынг. Каб у ім паўдзельнічаць, трэба да 15 чэрвеня даслаць свае запісы і інфармацыю пра гурт на адрас [email protected] або патэлефанаваць на гэтыя нумары: + 375 296 88 61 74, +375 292 59 96 54.

Кастынг будзе не строгім, а усе гурты, якія яго пройдуць абавязкова выступяць у межах праекту “Жывы Гук On Line”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі