Жыхары 5-павярхоўкі ў Маладзечне ваююць з падлеткамі: могуць і кіпнем абліць

Падлеткі ў двары дома / mlyn.by

Падлеткі ў двары дома / mlyn.by

Сур'ёзны канфлікт ўзнік у двары адной з пяціпавярховак Маладзечна. Падлеткі скардзяцца на мясцовых жыхароў старэйшага ўзросту, а тыя абвінавачваюць падлеткаў у кепскіх паводзінах, расказвае "Мінская праўда". Падлеткі кажуць, што ў іх з вокнаў ляціць смецце і льецца кіпень. Прычым "гучна размаўляць, слухаць музыку ці неяк інакш шумець зусім неабавязкова. Можаш нават шэптам гаварыць, і табе прыляціць", сцвярджае дзяўчына Вера. Паводле яе слоў, на яе ўжо сыпаліся костачкі ад чарэшні і крупы, а знаёмыя "хлопцы расказвалі, што з тых вокнаў на людзей вылівалі кіпень, кідаліся гнілымі агуркамі і іншымі прадуктамі харчавання".

Карэспандэнт выдання пацвярджае, што "ў двары дома на галінках дрэў сапраўды завісла нешта падобнае на адкіды". Неахвотна, але растлумачыць сваю пазіцыю пагадзілася жыхарка дома.  Яна адмовілася прадставіцца, затое праверыла ў журналістаў дакументы. Потым заявіла, што ўвечары пад вокнамі дома збіраецца моладзь.

"Піск, рогат, раскідваюць шалупінне ад семак, п'юць нешта з бляшанак. Зробіш заўвагу — дык яны агрызаюцца, хамяць. Гадоў ім прыкладна па 14-16. І хлопцы, і дзяўчаты", — кажа жанчына. Яна ўжо выклікала на падлеткаў міліцыю, але безвынікова. "Кажуць, што раз ніякай шкоды мне не нанеслі, то і караць няма каго. Не буду больш іх выклікаць", — сказала жанчына. Цяпер яна збіраецца ісці са сваёй праблемай да дэпутата.

Жители пятиэтажки в Молодечно объявили войну подросткам: могут и кипятком облить
Смецце на галінках у двары дома / mlyn.by
Жители пятиэтажки в Молодечно объявили войну подросткам: могут и кипятком облить
Двор дома, дзе разгарэўся канфлікт / mlyn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі