Жыхара Светлагорска затрымалі, калі ён вярнуўся з Расіі для атрымання пашпарта

Вярнуўся з-за пашпарта / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Вярнуўся з-за пашпарта / Ілюстрацыйнае фота sb.by

Жыхара Светлагорска затрымалі, калі ён вярнуўся ў Беларусь з Расіі для атрымання новага пашпарта, паколькі стары згубіў. Прэс-служба гомельскай міліцыі піша, што затрыманне правялі "практычна адразу ж" пасля вяртання 33-гадовага мужчыны. Яму інкрымінуюць "абразу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў". У пачатку 2021 года жыхар Светлагорска, знаходзячыся ў РФ, пакінуў у чаце ў адной з сацсетак "абразлівы пост" пад здымкам светлагорскага міліцыянера.

Мужчыну шукалі не толькі за "абразу", але і за "наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання" ў 2019-м.

Дарэчы, у Светлагорску ў лютым міліцыя правяла масавыя затрыманні. А ў канцы студзеня жыхара Светлагорска асудзілі на два гады пазбаўлення волі за "публічную абразу Лукашэнкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі