Жыхару Мінска прысудзілі пяць гадоў "хіміі" за каментары пра міліцыю

Аляксей Ліпень пасля абвяшчэння прысуду / belsat.eu​
Аляксей Ліпень пасля абвяшчэння прысуду / belsat.eu​

На пяць гадоў "хіміі" асудзіў суд Заводскага раёна Мінска Аляксея Ліпеня. Мужчыну прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — арт. 369 (публічныя абразы прадстаўніка ўлады) і арт. 364 (пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС), паведамляюць праваабаронцы.

Судзілі яго, па сутнасці, за каментары ў адным з тэлеграм-каналаў. Следства палічыла, што Ліпень "сваімі дзеяннямі прынізіў гонар і годнасць супрацоўнікаў міліцыі як прадстаўнікоў улады і як людзей, а таксама падарваў аўтарытэт дзяржаўнай улады".

Акрамя таго, у яго каментарах убачылі прыкметы пагрозы ў адрас некалькіх міліцыянтаў. Усяго па справе праходзілі пацярпелымі больш за 10 супрацоўнікаў міліцыі.

Падчас разгляду справы сілавікі казалі, што адчуваюць сябе абражанымі. Кожны з іх заявіў, што пацярпеў маральна, вымушаны рэагаваць на званкі сяброў, якія прачыталі каментары, і тлумачыць. 

Паводле прысуду Ліпень таксама павінен выплаціць пацярпелым кампенсацыю за маральную шкоду ў памеры 5500 рублёў.

Прысуд у сілу яшчэ не ўступіў і можа быць абскарджаны. На гэты час Ліпеня адпусцілі дадому пад падпіску аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі