Жыхарку Віцебшчыны, якая выкінула дзіця на сметнік, судзілі двойчы

У Віцебску адбыўся першы паказальны судовы працэс, на які прывезлі 25 чалавек, якія адбываюць па месцы жыхарства пакаранне ў выглядзе абмежавання волі.  Летась жыхарка вёскі Ноўка Віцебскага раёну Вольга Абалонская выкінула на сметнік сваё нованароджанае дзіця. Хлопчыка знайшла дворніца, і цяпер ён гадуецца ў дзіцячым доме. Абалонскай, якая мае яшчэ чацвёра дзяцей, прысудзілі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі.

Аднак за сістэматычнае парушэнне рэжыму і асацыяльныя паводзіны яе днямі судзілі яшчэ раз. Цяпер жанчына, хутчэй за ўсё, адправіцца за краты на тры гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі