Вы тут

Жыхарку Наваполацку судзілі тры разы за пратэсты па адной і той жа справе

Жанчыне налічылі 8 тысяч рублёў штрафу / Ілюстрацыйны здымак pixabay.com

Жыхарку Наваполацку Ірыну Гурчонак затрымалі 16 лістапада, пасля чаго судзілі ўжо тры разы запар па адной і той жа адміністрацыйнай справе з налічэннем аднолькавага штрафу, паведамляюць праваабаронцы.

Пасля затрымання Ірыну рэгулярна судзяць па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) і прысуджаюць штраф у 100 базавых велічыняў (2900 рублёў) — максімальны штраф, які прадугледжаны гэтым артыкулам. 

Ужо адбылося тры такіх суда. Непасрэдна пасля кожнага з іх жанчыну зноў затрымліваюць да наступнага. Ёй ужо прысудзілі 8700 рублёў штрафу. Ірына па ўсіх эпізодах сваю віну не прызнае. У пятніцу жанчыну чакае чацвёрты суд.

Як тлумачаць праваабаронцы, прысудзіць адміністрацыйны арышт Ірыне не могуць, бо ў адпаведнасці з КаАП для жанчын з дзецьмі такі від пакарання не прадугледжаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.