Жыхара Стоўбцаў пакаралі за рытуальныя кошыкі, прынесеныя міліцыянеру і суддзі

Жыхара Стоўбцаў пакаралі за рытуальныя кошыкі, прынесеныя міліцыянеру і суддзі

40-гадовага жыхара Стаўбцоўшчыны пакаралі трыма гадамі калоніі агульнага рэжыму за рытуальныя кошыкі ("як атрыбуты пахавальнай цырымоніі чалавека"), прынесеныя міліцыянеру і суддзі дахаты і за пакінутыя ў іх запіскі з пагрозамі. Крымінальную справу разглядаў суд Дзяржынскага раёна. Як паведамляе prokuratura.gov.by, акцыя была праведзена ў ноч з 3 на 4 чэрвеня 2021 года. Мужчыну знайшлі. Сілавікі высветлілі, што ён дзейнічаў не адзін — асобна расследуецца іншая справа.

На карысць пацярпелага міліцыянера суд спагнаў 1500 рублёў "кампенсацыі маральнай шкоды".

Акцыі з прынясеннем па месцы жыхарства сілавікоў, чыноўнікаў ці суддзяў пахавальных вянкоў, трунаў адбываліся ў розных рэгіёнах Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Такім чынам людзі выказвалі свой пратэст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі