Жыхар Пружанаў выйшаў на плошчу з чырвона-зялёным сцягам, яго аштрафавалі

Жыхар Пружанаў выйшаў на плошчу з чырвона-зялёным сцягам, яго аштрафавалі

Суд у Пружанах аштрафаваў мясцовага жыхара Віталя Кульгаўчука, прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Як піша pruzhany.net, 24 жніўня малады чалавек выйшаў на плошчу з дзяржаўным чырвона-зялёным сцягам на плячах, што было зафіксавана на відэа. Тым не менш, ён мусіць заплаціць 945 рублёў штрафу.

Раней Кульгаўчук быў асуджаны на 5 сутак арышту за ўдзел у вулічнай акцыі пратэсту 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі