Жыхар мінскай Серабранкі абрабаваў краму сэканд-хэнд

Жыхар мінскай Серабранкі абрабаваў краму сэканд-хэнд

41-гадовы жыхар мінскай Серабранкі затрыманы за абрабаванне. Праўда, аб’ект, які выбраў зламыснік, не зусім звычайны — гэта крама сэканд-хэнд. Проста пад камерамі відэаназірання мужчына зняў з вешалкі спартовы касцюм і пайшоў да выхаду.

Прадавачка ўбачыла, што пакупнік не збіраецца аплачваць тавар і паспрабавала яго спыніць, аднак зламыснік змог збегчы.

Пазней супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС затрымалі яго “па гарачых слядах”. У мінулым мужчына меў судзімасці за згвалтаванне і хуліганства, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі