Жыхар Ляхавічаў пакаяўся ў міліцыі за крадзеж

Жыхар ляхавіцкае вёскі Падлессе звярнуўся ў РАУС з прызнаннем, што праз вакно ўкраў у 75-гадовага суседа 750 тыс. рублёў.  Мужчына патлумачыў, што яму зрабілася сорамна, але грошай ён вярнуць не можа, бо патраціў. Калі ж міліцыя завітала да абкрадзенага, той нават не ведаў, што пазбавіўся грошай.

Магчыма, ляхавіцкія міліцыянты маюць нейкае ноў-хаў, бо да іх штогод ідуць каяцца злачынцы. Гэтак, летась у РАУС прыйшоў кіраўнік адной з арганізацый і паведаміў, што за станоўчае вырашэнне праблемы ён атрымаў хабар у памеры 50 долараў.  Яшчэ адзін ляхавец летась пакаяўся ў тым, што тры месяцы таму скраў 440 тысяч рублёў у адным з дамоў вёскі Ўраджайная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі