Жыхар Ліды праламіў бітай чэрап свайму крыўдзіцелю

Жыхар Ліды праламіў бітай чэрап свайму крыўдзіцелю

Жыхар Ліды вырашыў адпомсціць свайму крыўдзіцелю пры дапамозе біты. Двое мужчын, адзін 35-гадовы, другі 39-гадовы, цягам дня выпівалі разам і паміж імі ўзнік канфлікт, з-за чаго яны і пабіліся. Каб атрымаць сатысфакцыю, старэйшы сабутэльнік узяў у свайго брата драўляную біту і збіў непрыяцеля.

Пацярпелы трапіў у лякарню з ударам галаўнога мозгу, лінейным пераломам костак чэрапа і іншымі пашкоджаннямі галавы. Спачатку ён казаў, што яго збіў невядомы, аднак следства выявіла сапраўднага падазраванага.

На зламысніка завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 147 Крымінальнага Кодэксу (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).  

Раней ён ужо меў праблемы з законам і прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў і ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе адмежавання волі, перадае прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі