Жыхар Ліды дэмантаваў аконныя рамы і ўпаў з чацвёртага паверха
![Жыхар Ліды дэмантаваў аконныя рамы і ўпаў з чацвёртага паверха](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/953199733.jpg.webp?itok=YiNQVT4A)
Жыхар Ліды ў свой выхадны дзень дэмантаваў аконныя рамы на балконе кватэры і ўпаў з чацвёртага паверха. У нейкі момант ён не ўтрымаў раўнавагу і паляцеў уніз. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і памёр на месцы здарэння, інфармуе сайт sb.by са спасылкай на прэс-службу міліцыі Гродзенскай вобласці.
Загінуламу было 54 гады. Ён працаваў дворнікам у адной з навучальных устаноў горада.