Жыхар Капыля разграміў будынак лясніцтва

За пагром у будынку лясніцтва супраць мужчыны распачалі крымінальную справу / фота Салігорскага РАУС
За пагром у будынку лясніцтва супраць мужчыны распачалі крымінальную справу / фота Салігорскага РАУС

Жыхар Капыля разграміў будынак лясніцтва ў Салігорскім раёне, паведамляе sb.by са спасылкай на прадстаўніка мясцовага РАУС. Інцыдэнт адбыўся ў канцы жніўня.

У ноч з 27 на 28 жніўня мужчына пракраўся ў будынак, разбіў там вокны і разграміў мэблю. На фота бачна, што пацярпеў тэлевізар. Паводле папярэдняй інфармацыі, шкода склала больш за 7 тысяч рублёў.

Калі мужчыну затрымалі, ён быў нецвярозы і не змог растлумачыць супрацоўнікам міліцыі, навошта пракраўся ў будынак і чаму разграміў лясніцтва менавіта ў Салігорскім раёне.

Вядома, што раней праблем з законам у яго не было. Аднак па факце ўчыненага разгрому супраць 57-гадовага жыхара Капыля завялі крымінальную справу. Яе распачалі па артыкуле "Хуліганства". Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі