Жыхар Гродна заплаціў 21 мільён за жарт пра бомбу

Жыхар Гродна заплаціў 21 мільён за жарт пра бомбу

Жыхар Гродна заплаціў 21 мільён рублёў за свой жарт пра бомбу — такое рашэнне вынес суд па заведзенай на яго крымінальнай справе. 16 снежня мінулага года 41-гадовы мужчына ішоў да судовага выканаўцы і прыцягнуў увагу супрацоўнікаў міліцыі, якія ахоўвалі будынак суда. Пры сабе наведнік меў прыладу чорнага колеру і простакутнай формы з двума дратамі. На пытанне міліцыянтаў, што гэта такое, мужчына пажартаваў: “Бомба”.

На месца выклікалі следча-аператыўную групу, з будынку суда эвакуявалі людзей. Аднак ніякай бомбы не было, а падазроная прылада выявілася блокам сілкавання для татуіровачнай машынкі.

У той жа дзень на мужчыну завялі крымінальную справу, па якой яго пазней асудзілі паводле ч.1 арт.340 КК Рэспублікі Беларусь — дзеянні, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей. Суд пакараў жартаўніка штрафам. Мужчына не стаў аспрэчваць рашэнне суда, піша s13.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі