Жыхар Барысава асуджаны на 3,5 гады калоніі за тое, што ўдарыў міліцыянера

Жыхар Барысава асуджаны на 3,5 гады калоніі за тое, што ўдарыў міліцыянера

20-гадовы жыхар Барысава асуджаны на 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што ўдарыў міліцыянера. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ўвечары 9 жніўня на цэнтральнай плошчы горада. Сцвярджаецца, што хлопец напаў на старэйшага сяржанта міліцыі, ударыў яго "металічным турнікетам" па назе і "некалькі разоў кулакамі ў твар".

Малады чалавек быў затрыманы неўзабаве пасля сутычкі і ад таго часу знаходзіўся за кратамі.

Як паведамляе "Наша ніва", асуджаны — гэта Яўген Петрачэнка, электразваршчык мясцовага жалезабетоннага завода. Ён — футбольны фанат. Высвятляецца, што пракурор прасіла для маладога чалавека 3 гады зняволення, але суддзя Наталля Дзеравянка дала больш — 3,5 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі