Жыхар Баранавічаў спрабаваў расплаціцца 500-тысячнай купюрай старога ўзору

У Беларусі працягваюць з’яўляцца 500-тысячныя купюры старога ўзору. Махляры выпраўляюць год выпуску і запэўніваюць прадаўцоў, што ў нашай краіне ўжо ёсць такія банкноты.

Летась такія выпадкі фіксаваліся на Магілёўшчыне, а таксама ў Мінску. Гэтым разам 500-тысячныя купюры з’явіліся ў Баранавічах. Расказвае наш карэспандэнт Юрась Цвік:

“На грошы, знятыя з абароту падчас апошняй дэнамінацыі, трыццацідвухгадовы мужчына планаваў зрабіць пакупкі ў начной краме “Усход” і быў затрыманы пільнымі прадаўцамі, а пасля нарадам міліцыі.

У снежні мінулага года падобныя выпадкі ўжо былі зафіксаваныя ў Бананавічах і ў Брэсце. Тады на купюрах аферысты замянілі год выпуску -- з 1997 на 2000.

Як ні дзіўна, ў прадаўцоў іх сапраўднасць не выклікула сумнення. Таму яны не былі затраманы. Па інфармацыі праваахоўных органаў, часцей за ўсё за гэтыя грошы аферысты куплялі цыгарэты і атрымлівалі рэшту сучаснай беларускай валютай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі