Жыхар Баранавіч праз тэлевізію прадаваў тысячу засцерагальных масак

Тысяча аднаразовых індывідуальных медыцынскіх засцерагальных масак канфіскаваная ў жыхара Баранавічаў. Як паведамляе БелаПАН, у поле зроку міліцыянтаў і падаткавікоў мужчына трапіў пасля таго, як на мясцовым тэлебачанні даў аб'яву аб продажы масак. 11 лістапада на адной з вуліц райцэнтра 48-гадовы непрацуючы жыхар горада быў затрыманы падчас правядзення кантрольнай закупкі 150 масак. Затым у яго было забрана яшчэ 850 штук. Мужчына рэалізоўваў іх, не маючы дзяржаўнай рэгістрацыі. Цяпер вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі