Жыхар Бабруйска зладзіў амфетамінавую лабараторыю дома

Жыхар Бабруйска зладзіў амфетамінавую лабараторыю дома

Міліцыянеры затрымалі ў Магілёве беспрацоўнага мужчыну, жыхара Бабруйска, які меў пры сабе 11,5 г амфетаміну. Падчас далейшых мерапрыемстваў у яго кватэры была выяўлена цэлая лабараторыя па вырабе гэтага наркотыка.

Праваахоўнікі знайшлі там яшчэ 19,6 г амфітаміну. Узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.328 КК Беларусі (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў). Лабараторнае абсталяванне, прэкурсоры, наркатычнае рэчыва былі канфіскаваныя.

Затрыманы ўжо быў судзімы за аналагічнае злачынства, паведамляе Беларускае тэлеграфнае агенцтва

Фота: 32.fskn.gov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі